Белорусский портал в Казахстане

Беларусь замахвалася на касмічную прастору яшчэ ў пачатку нулявых, калі была пастаўлена задача аб наяўнасці свайго спадарожніка



Аб гэтым журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін.

"Беларусь ужо з`яўляецца касмічнай краінай". Павел Уцюпін аб дальнабачнасці рашэнняў Прэзідэнта і нашых спадарожніках

"Трэба крыху вярнуцца ў гісторыю і адзначыць дальнабачнасць нашага Прэзідэнта. Яшчэ ў пачатку нулявых мы ўжо замахваліся на касмічную прастору, калі была пастаўлена задача аб наяўнасці свайго спадарожніка. Сёння на каляземнай арбіце ў нас знаходзіцца некалькі спадарожнікаў: спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі, акадэмічны спадарожнік БДУ, спадарожнік сувязі і вяшчання", - сказаў Павел Уцюпін.

Як адзначыў Павел Уцюпін, Беларусь з`яўляецца касмічнай краінай: "Гэта дарагога каштуе. Я ўпэўнены, што гэта значнае дасягненне для любой краіны".

20 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/3/73204
Текущая дата: 22.11.2024