Белорусский портал в Казахстане

Палёт беларускага касманаўта на МКС — гэта не толькі імідж краіны



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам.

«Гэта не толькі імідж. Гэта цэлая галіна. Ад іміджу краіны, якая здольна выхаваць і запусціць у космас», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб асабістых перажываннях за палёт Марыны Васілеўскай, размове з гендырэктарам «Раскосмасу».

«Самае любімае маё відовішча. Прыгажуня ракета, — адзначыў ён. — Я радуюся разам з вамі, што мы дасягнулі вяршыні ў космасе. Мы сапраўды сталі касмічнай дзяржавай».

Звязда, 26 сакавіка 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/3/73363
Текущая дата: 22.11.2024