Гэта адбылося на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) з 130,4 кіламетра па 197,7 кіламетра.
Для гасцей і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў створаны камфортныя ўмовы для руху ў напрамку месцаў правядзення спартыўных спаборніцтваў, упэўненыя ў Мінтрансе.
Адкрыты для руху ўчастак чатырохпалоснай магістралі доўжынёй 67,3 кіламетра звязвае паміж сабой тры раёны Гродзенскай вобласці: Іўеўскі, Лідскі і Шчучынскі.
На раздзяляльнай паласе дарогі для прадухілення лабавых сутыкненняў устаноўлена бетонная агароджа на працягласці больш за 54 кіламетры. На ўсім працягу ўчастка выкладзена больш за 470 тысяч тон асфальтабетону і ўладкована каля 40 тысяч пагонных метраў металічнай бар’ернай агароджы. Рэканструяваны 14 маставых збудаванняў і чатыры транспартныя развязкі ў розных узроўнях.
Пабудаваны зноў і рэканструяваны 31 аўтобусны прыпынак, тры пляцоўкі адпачынку і адно цёплае добраўпарадкаванае санітарнае збудаванне.
Сяргей Расолька
Звязда, 11 чэрвеня 2019
Звязда, 11 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/30/48327
Текущая дата: 24.11.2024