Аб гэтым паведаміў 3 мая генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян.
"Да 30 мая мы поўнасцю завяршаем сектар, які абслугоўвае Саюзную дзяржаву. Мы ў сціслыя тэрміны, рыхтуючыся да II Еўрапейскіх гульняў, зрабілі большую частку, а пакінулі нязначную, якая ў прынцыпе не ўплывае на абслугоўванне пасажыраў", - сказаў Дзмітрый Мелікян.
Паводле яго слоў, ужо сёння ўвесь тэрмінал пасля рэканструкцыі ў 2014 годзе можа абслугоўваць штогод 7,5 млн пасажыраў. Калі расшырыць плошчы багажнага аддзялення і зоны вылету, прапускная здольнасць павялічыцца да 9 млн пасажыраў у год.
Адначасова ў аэрапорце пачалі праектаваць другі тэрмінал, будаваць яго будуць па меры неабходнасці. "У нас ёсць перон, які выкарыстоўваецца як месца стаянак паветраных суднаў. Яго можна выкарыстоўваць як перон перад тэрміналам. Гэта дасць магчымасць пабудаваць яго ў больш хуткім тэмпе, каб павялічыць ёмістасць аэравакзальнага комплексу", - звярнуў увагу гендырэктар.
Паводле папярэдніх разлікаў, другі тэрмінал спатрэбіцца да 2022 года, калі аэрапорт штогод будзе абслугоўваць 8 млн пасажыраў. Дзмітрый Мелікян адзначыў, што сёння каля 30 працэнтаў пасажыраў аэрапорта ляцяць праз Беларусь у іншыя краіны. Аэрапорт плануе развіваць трансферны напрамак.
"Мы працуем з далёкімі магістралямі па розных напрамках, не спыняючы гэту работу ні на дзень. Мы разлічваем, што палёты і за акіян, І ў Азіяцкі рэгіён будуць адкрыты па новай, і гэта ўжо будуць шырокафюзеляжныя самалёты далёкай магістралі", - дадаў ён
3 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/31/47898
Текущая дата: 24.11.2024