Белорусский портал в Казахстане

Бясплатны Wi-Fi з`явіцца у 2019 годзе на 10 станцыях мінскага метро



Аб гэтым паведаміла кіраўнік аддзела маркетынгу кампаніі «Дзелавая сетка» Эвеліна Рачкоўская.

Доступ да бясплатнага Wi-Fi з`явіцца на 10 станцыях сталічнага метрапалітэна у 2019 годзе.

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў будуць абсталяваны пункту доступу на шасці станцыях: «Пятроўшчына», «Плошча Леніна», «Уручча», «Першамайская», «Няміга», «Аўтазаводская».

- Іх падключаць у першую чаргу, ужо вясной 2019-га, паколькі гэтыя станцыі размешчаны побач са знакавымі спартыўнымі аб`ектамі: «Аўтазаводская» - ля «Чыжоўка-Арэны», «Плошча Леніна» і «Першамайская» - ля стадыёна «Дынама», «Няміга» - ля Палаца спорту, «Уручча» - ля аднайменнага спартыўнага комплексу. Станцыя «Пятроўшчына» мае выхад да Студэнцкай вёсцы, у якой на час Гульняў размесцяць спартсменаў з іншых краін, - патлумачыла Эвеліна Рачкоўская.

Яшчэ чатыры кропкі доступу абсталююць да канца наступнага года на станцыях «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа», «Маскоўская» і «Каменная Горка».

У цяперашні час у Мінску працуюць больш за 100 кропак доступу Free Wi-Fi Minsk. У тым ліку дзве - на «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай» (іх падключылі у жніўні).

Звязда, 8 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/32/45915
Текущая дата: 12.05.2024