Белорусский портал в Казахстане

Ваяж за 10 еўра: сталі вядомыя новыя акцыйныя кірункі "Белавія"



У гэты раз танныя квіткі на самалёт можна купіць у чатырох кірунках, яны разлічаны на падарожжа ў перыяд з 1 па 31 сакавіка.

Авіякампанія "Белавія" праводзіць чарговы распродаж квіткоў за 10 еўра, у гэты раз прадстаўлены чатыры акцыйныя напрамкі, інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце перавозчыка.

У гэты раз танныя квіткі можна купіць у Астану, Адэсу, Растоў-на-Доне і Тбілісі. Квіткі для палёту ў гарады з Мінска можна набыць за дзесяць еўра з таксамі і зборамі, у абодва бакі яны абыдуцца пасажырам у 20 еўра з тымі ж даплатамі. Падарожнічаць па гэтых квітках можна будзе з 1 па 31 сакавіка.

Танныя квіткі можна набыць з 09:30 да 23:59 па мінскім часе толькі ў чацвер, 28 лютага. Трэба ўлічваць, што купіць іх можна толькі на афіцыйным сайце авіякампаніі "Белавія". Авіяперавозчык папярэджвае, што колькасць акцыйных квіткоў абмежавана.

Важна памятаць, што квіткі, набытыя на распродажы, нельга памяняць ці здаць. Нават у выпадку куплі па эксперыментальным і звычайным тарыфе дзейнічае гэта ж правіла. Акрамя таго, выкарыстоўваць квіткі трэба строга ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце.

"Пры невыкарыстаннi квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру нк вяртаецца", - падкрэслілі ў авіякампаніі.

Авіякампанія "Белавія" ўвяла эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты 2 лістапада мінулага года. Кожны чацвер да канца дзеяння зімовага раскладу палётаў авіяперавозчык прапануе пасажырам квіткі ў розныя гарады па 10 еўра. Па акцыі можна было паляцець у Парыж, Хельсінкі, Санкт-Пецярбург, Рыгу, Астану, Прагу і ў іншых кірунках.

Мінск, 28 лютага 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/33/46913
Текущая дата: 24.11.2024