Белорусский портал в Казахстане

Беларусь разгледзіць магчымасць новых прамых авіярэйсаў у Кітай



Аб гэтым заявіў у Пекіне намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной, паведамляе "Сіньхуа".

Міхаіл Партной адзначыў, што для большага прыцягнення кітайскіх турыстаў урад Беларусі разгледзіць магчымасць прыняцця такіх мер, як рэалізацыя палітыкі бязвізавага рэжыму і павелічэнне колькасці прамых авіярэйсаў (цяпер ёсць рэйс Пекін-Мінск-Будапешт-Пекін.).

Добрыя магчымасці для павелічэння турыстычнага патоку стварае правядзенне ў Кітаі ў 2018-м Года турызму Беларусі. Урачыстая цырымонія адкрыцця Года турызму Беларусі ў Кітаі адбылася 10 студзеня ў кітайскім горадзе Чунцыне.

Намеснік міністра таксама расказаў у кітайскай сталіцы аб турыстычных магчымасцях Беларусі. Ён адзначыў, што разгортванне супрацоўніцтва з Кітаем у сферы турызму з`яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў палітыкі краіны.

15 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/38/42104
Текущая дата: 24.11.2024