Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Па стане на 10.00 больш за 900 адзінак грузавога транспарту фіксуецца на ўезд у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску. З пятніцы чарга фур на ўезд у Літву павялічылася на 280 аўто.
Самы загружаны маршрут для фур праходзіць праз літоўскі пагранпераход «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»), яго супрацоўнікі за два дні прынялі на сваю тэрыторыю 41% грузавікоў ад нормы. Менш за ўсё грузавога транспарту прайшло ў Літву праз пункт пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») — 16% вялікагрузаў.
Сумежныя кантрольныя службы пунктаў пропуску Латвіі «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») і Польшчы «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») аформілі 54% і 66% грузавікоў ад нормы.
Легкавы транспарт чакае ўезду ў ЕС толькі перад літоўскімі пунктамі пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») і «Райгардас» (сумежны «Прывалка»).
Звязда, 26 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/4/72809
Текущая дата: 22.11.2024