Аб гэтым паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені—ліпені 2017 года арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі Мінска перавезена 41,6 млн тон грузаў, на 0,7% больш за аб`ём грузаў, перавезеных у студзені—ліпені 2016 года.
Грузаабарот склаў 18,1 млрд тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года павялічыўся на 1,7%.
Грузаабарот склаў 18,1 млрд тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года павялічыўся на 1,7%.
Перавозкі грузаў паветраным транспартам выраслі на 34,8% (31,1 тыс. тон). Перавозкі аўтамабільным — знізіліся на 4,2% (13 млн 140,8 тыс.).
Паслугамі мінскага пасажырскага транспарту ў студзені—ліпені 2017 года скарысталіся 425,1 млн чалавек (на 8,4% менш). Пасажыраабарот склаў 5 млрд 331,4 млн пасажыра-кіламетраў (на 4,5% больш).
Аўтобусамі перавезена 158 млн чалавек (на 10,2% менш), гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам — 265,4 млн (на 7,4% менш). Паслугамі авіятранспарту скарысталіся 1,7 мільёна пасажыраў (на 25,4% больш).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2017
Мінск, 20 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/40/40456
Текущая дата: 24.11.2024