Белорусский портал в Казахстане

На аўтадарогу М4 паміж Червенем і Беразіно ў межах вучэнняў садзяцца беларускія ваенныя самалёты



Раніцай 25 жніўня на аэрадромны ўчастак дарогі Мінск — Магілёў (М4) паміж Червенем і Беразіно здзяйсняюць пасадку ваенныя самалёты ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі.

Гэтае мерапрыемства арганізаванае ў межах правядзення з 23 жніўня аператыўна-тактычных вучэнняў з авіяцыяй. Яны арганізаваныя ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні ВПС і войскаў СПА на 2016/2017 навучальны год у якасці падрыхтоўкі да правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў беларускіх і расійскіх узброеных сіл "Захад-2017".

Як было заяўлена Мінабароны раней, падчас вучэнняў, што праводзяцца гэтымі днямі з авіяцыяй, будуць адпрацаваныя пытанні прымянення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзвюх краін па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўцы авіяцыі да прымянення, выканання вучэбна-баявых задач на палігонах Узброеных сіл Беларусі з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД).

Сёння на АУД садзяцца ваенна-транспартны самалёт Ан-26, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25 і вучэбна-баявыя Як-130. Пасля дазапраўкі і абслугоўвання самалёты ўзляцяць з АУД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/40/40504
Текущая дата: 28.11.2024