Памяншэнне кошту квіткоў на цягнікі ў расійскім напрамку складзе каля 20%.
Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду ў цягніках, якія ідуць у Расію, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе БЧ.
Аб зніжках дамовіліся БЧ і РЖД, яны носяць сезонны характар. У сярэднім кошты на квіткі з Беларусі ў Расію і назад з 18 верасня па параўнанні з жніўнем стануць танней на 20%.
"Да прыкладу, з 18 верасня кошт праезду ў купэйным вагоне хуткага цягніка №26 Мінск — Масква знізіцца на 32 рублі і складзе 136,81 рубля, у плацкартным вагоне — на 17 і складзе 75,32 рублі", — прывялі прыклад у БЧ.
Таксама захоўваецца і прымяненне зніжак да 15% у залежнасці ад таго, за які тэрмін да адпраўлення пасажыр купляе квіткі ў купэйныя вагоны або вагоны СВ.
Застануцца і зніжкі да 30% пры набыцці групавых білетаў — у залежнасці ад колькасці пасажыраў.
Мінск, 15 верасня 2017
Sputnik
Мінск, 15 верасня 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/40/40756
Текущая дата: 24.11.2024