Комплекс мерапрыемстваў у пачатку і ў час школьных канікул "Дзеці і бяспека" стартуе на Беларускай чыгунцы, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Так, з 28 кастрычніка па 7 лістапада асаблівая ўвага будзе ўдзелена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў паяздах.
Работнікі БЧ сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, прадстаўнікамі добраахвотных дружын і грамадскіх фарміраванняў правядуць прафілактычныя мерапрыемствы: арганізуюць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб`ектах чыгуначнага транспарту, на вакзалах і ў паяздах дадаткова праінфармуюць грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб`ектах чыгуначнага транспарту, правядуць растлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.
З пачатку года на Беларускай чыгунцы зафіксаваны 102 выпадкі невытворчага траўматызму. Гэта на 17 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць пацярпелых грамадзян зменшылася на 21 чалавек.
Разам з тым асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі.
У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап`янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках у час перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.
28 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/44/37441
Текущая дата: 24.12.2024