Белорусский портал в Казахстане

Прампрадпрыемствы і метро пасля непагоды ў Мінску працуюць у штатным рэжыме



Прамысловыя прадпрыемствы і метрапалітэн пасля непагоды ў Мінску працуюць у штатным рэжыме.

Такая інфармацыя размешчана на сайце МНС.

Зарэгістравана больш за 100 выпадкаў падзення дрэў на праезную частку дарог і на ўнутрыдваровых тэрыторыях.

Адбылося 50 падтапленняў прыватных жылых дамоў, тры спыненні руху грамадскага транспарту.

Адключана водазабеспячэнне ў Заводскім, Ленінскім, Партызанскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска.

Адзін чалавек траўміраваны ў выніку падзення дрэва на тэрыторыі ААТ "Інтэграл". Работнікі МНС і аварыйныя брыгады ЖКГ вядуць аднаўленчыя работы.

13 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/45/36309
Текущая дата: 24.12.2024