Пра гэта паведаміў 29-га ліпеня генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.
Паводле слоў гендырэктара, "Белавія" працуе над зніжэннем тарыфаў. "Думаю, што мы будзем восенню з паступленнем новых самалётаў прапаноўваць практычна па ўсіх нашых напрамках больш нізкія тарыфы для пасажыраў", - сказаў Анатоль Гусараў.
Ён дадаў, што ў "Белавія" задаволены вынікамі работы за першае паўгоддзе, якое кампанія завяршыла з прыбыткам. "Нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў эканоміцы мы змаглі нарасціць і аб`ёмныя паказчыкі, і фінансавыя", - адзначыў гендырэктар.
Адказваючы на пытанне, як ідзе рэбрэндынг кампаніі, Анатоль Гусараў расказаў, што гэта работа завяршаецца. Спецыялісты "Белавія" цяпер знаходзяцца ў ЗША. "15 жніўня мы чакаем прыбыцця першага самалёта ў новай ліўрэі", - удакладніў ён.
Плануецца, што другі Boeing 737-800 прызямліцца ў Мінску ў верасні, трэці - у лістападзе.
Самалёты будуць у кампаноўцы эканомкласа, яны разлічаны на 189 пасажыраў. Авіякампанія плануе іх выкарыстоўваць на ўжо існуючых чартарных маршрутах. Высокая эканамічная эфектыўнасць самалётаў дасць магчымасць знізіць выдаткі, а павялічаная далёкасць палёту зробіць магчымым больш доўгія бесперасадачныя маршруты, у тым ліку на Тэнерыфе і ў Дубай.
Рэбрэндынг "Белавія" прадугледжвае не проста змяненне афарбоўкі самалётаў, формы бортправаднікоў, лётнага саставу, але і змену арганізацыі работы. Асобная ўвага будзе ўдзелена бартавому харчаванню.
Што датычыцца афарбоўкі самалётаў, то чакаецца, што пасля рэбрэндынгу яна зменіцца кардынальна. Раней у авіякампаніі заяўлялі, што новая гама будзе блізка да нацыянальных колераў Беларусі, але не да зялёнага і чырвонага. Распрацоўку візуальнай канцэпцыі рэбрэндынгу "Белавія" прафінансавала кампанія Boeing.
Што датычыцца Boeing 737-300, афарбаванага ў фірменныя колеры кампаніі Wargaming, то першы свой рэйс гэты самалёт зробіць ужо заўтра ў Маскву. У пачатку жніўня ён адправіцца ў Вільнюс, дзе салон абновяць пад новую ліўрэю.
"Вельмі хацелася б, каб гэты праект паслужыў большаму ўмацаванню іміджу Беларусі ў многіх краінах", - падкрэсліў Анатоль Гусараў.
________________________________________
"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Цяпер флот кампаніі налічвае 27 паветраных суднаў. "Белавія" ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.
29 ліпеня 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/45/36559
Текущая дата: 24.12.2024