Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" прадала па акцыі амаль 37 тыс. білетаў з нагоды свайго 20-годдзя



За перыяд акцыі прададзена 36 тыс. 950 білетаў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Да свайго 20-годдзя "Белавія" правяла акцыю, згодна з якой набыць білет на сайце кампаніі можна было ўсяго за 20 еўра.  

Найбольш папулярным напрамкам стаў рэйс у Санкт-Пецярбург - 3430 месц. У тройку самых запатрабаваных увайшлі білеты ў Тбілісі - 2922 і Прагу - 2598. Як адзначаецца ў паведамленні, 55 працэнтаў пакупнікоў білетаў былі ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў, 60,5 працэнта з іх - жанчыны. Перыяд, на які можна было набыць білет, - з 5 сакавіка 2016 года па 30 студзеня 2017 года.

Планавалася, што акцыя продзе толькі 5 сакавіка, але з-за праблем з афіцыйным сайтам кампаніі было прынята рашэнне прадоўжыць тэрмін яе дзеяння яшчэ на суткі. Як адзначылі ў "Белавія", усе тэхнічныя непаладкі на сайце ліквідаваны, і падобныя акцыі будуць праводзіцца ў будучым.

9 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/47/34601
Текущая дата: 24.12.2024