10 сакавіка генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў падзяліўся вынікамі акцыі па продажы авіябілетаў са скідкамі і заявіў, што "Белавія" зробіць усё магчымае для зніжэння коштаў на пералёты.
Гусараў: "Такога роду акцыі мы будзем праводзіць і ў далейшым, прычым у недалёкай будучыні. З сённяшняга дня мы працягваем зніжэнне тарыфаў — гаворка ідзе пра зніжэнне паліўных таксаў. У любым выпадку цана пералёту па абсалютнай большасці кірункаў, куды выконвае рэгулярныя рэйсы наша авіякампанія, зніжаецца на 10-15 еўра ў адным кірунку.
Гэтай маштабнай акцыяй авіякампанія набыла вельмі цікавы вопыт, які мы будзем выкарыстоўваць, каб у далейшым яшчэ больш шчыльна і актыўна прапаноўваць цікавыя паслугі нашым пасажырам.
"Белавія" не ператворыцца ў лаўкост, але назіраецца тэндэнцыя збліжэння падыходаў і прынцыпаў працы лаўкост-авіякампаній і класічных авіякампаній, да якіх адносіцца і "Белавія". Мы будзем адшукваць усе магчымасці для зніжэння коштаў на авіябілеты".
БелаПАН, 10 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/47/34654
Текущая дата: 24.12.2024