Павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Проня прывяло да затаплення моста і ўчастка дарогі каля вёскі Скварск Чавускага раёна.
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, максімальны ўзровень вады над палатном моста і дарогі 13 сакавіка складаў 30 см, працягласць падтаплення ўчастка дарогі — 100 метраў, шырыня дарожнага пакрыцця — 5 метраў.
З-за затаплення моста пад`езд да вёсак Вярбоўка, Пухнава і Дзедня ажыццяўляецца па аб`язной дарозе цераз населеныя пункты Пуцькі і Кроткі Чавускага раёна. Па гэтай жа дарозе дастаўляюць прадукты.
"Падтапленне моста адбываецца штогод, бо ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй мост быў пабудаваны як нізкаводны. Зыходзячы са шматгадовых назіранняў, узровень вады над праезнай часткай моста падымаецца на 40—80 см, падтапленне доўжыцца ад 3 да 14 дзён", — адзначылі ў МНС.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 14 сакавіка 2016
Магілёў, 14 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/47/34717
Текущая дата: 24.12.2024