Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка на час вясенніх канікул назначыла ў міжнародных зносінах дадатковыя паязды



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Так, дадатковыя паязды нумар 50/49 Брэст-Санкт-Пецярбург, нумар 78/77 Гродна-Масква, нумар 132/131 Брэст-Масква будуць курсіраваць штодзённа ў перыяд з 21 сакавіка па 4 красавіка.

Раней па маршруце Брэст-Санкт-Пецярбург курсіравалі бесперасадачныя вагоны з Брэста ў саставе поезда нумар 652/28, з Санкт-Пецярбурга назад - нумар 51/681. Вагоны поезда нумар 78/77 раней курсіравалі з Гродна ў саставе поезда нумар 674/28, назад з Масквы - у саставе поезда нумар 27/677.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення назначаных дадатковых паяздоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Звязда, 19 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/47/34825
Текущая дата: 24.12.2024