Пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Белавія".
Авіякампанія "Белавія" 22 снежня ўводзіць чацвёрты штодзённы рэйс паміж Мінскам і Кіевам у міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Раней самалёты беларускай авіякампаніі па гэтым напрамку ляталі двойчы на дзень у аэрапорт Барыспаль і адзін — у міжнародны аэрапорт Кіеў.
Рэйсы будуць штодзённымі з вылетам з Мінска ў 13.30, з Кіева — у 14.20 па мясцовым часе. Час у дарозе — адна гадзіна.
"Мы назіраем прырост транзітных пасажыраў, і, каб задаволіць існы попыт, было прынятае рашэнне аб увядзенні чацвёртай частаты ў міжнародны аэрапорт Кіеў. Выбар аэрапорта абумоўлены тым, што ён знаходзіцца непасрэдна ў мяжы горада, што дазваляе многім пасажырам эканоміць час на дарозе ў аэрапорт", — растлумачыў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.
Пасажыры рэйсаў "Белавія" ў нацыянальным аэрапорце Мінск могуць скарыстаць стыкоўкі з іншымі рэйсамі беларускага перавозчыка для палётаў па большасці напрамкаў маршрутнай сеткі ААТ "Авіякампанія "Белавія".
Нагадаем, з канца кастрычніка паміж Украінай і Расіяй поўнасцю спынены авіязносіны з-за ўвядзення ўзаемных санкцый да авіякампаній. "Белавія" ўжо адкрыла штодзённы рэйс па маршруце Мінск — Адэса — Мінск, павялічыла колькасць рэйсаў у Кіеў, а з 17 снежня пачне выконваць рэгулярныя палёты ў Харкаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2015
Мінск, 4 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/48/33473
Текущая дата: 23.11.2024