Пра гэта паведамляе прэс-служба Банка развіцця Беларусі, які прафінансаваў праект.
У Мінску на станцыі метро "Вакзальная" (вул. Талстога) адбыўся запуск у эксплуатацыю тунэлепраходчага комплексу для будаўніцтва трэцяй лініі метро.
Комплекс набыты УП "Мінскметрабуд" у французскай кампаніі CSM Bessac, а фінансаванне было арганізаванае Банкам развіцця Беларусі з прыцягненнем звязаных замежных крэдытных рэсурсаў са страхавым пакрыццём французскай кампаніі па страхаванні знешняга гандлю COFACE.
Паводле ацэнак спецыялістаў, выкарыстанне механізаванага тунэлепраходчага комплексу для паскоранай беспрасадачнай праходкі тунэляў дазволіць скараціць тэрміны будаўніцтва метро ў 2,5 разу.
З 2014 года Банк развіцця ажыццяўляе комплекснае фінансаванне інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. Першая чарга праекта прадугледжвае будаўніцтва да 2017 года чатырох станцый метро. Кошт капітальных затрат па гэтым этапе складзе каля 1 млрд. долараў ЗША.
Пачынаючы з 2014 года банкам прафінансавана больш за 800 млрд. рублёў для пачатку выканання будаўнічых работ на аб`екце, а таксама 8,7 млн. еўра для аплаты за пастаўленае імпартнае абсталяванне.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/48/34351
Текущая дата: 24.12.2024