Белорусский портал в Казахстане

Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы 5—9 сакавіка



Беларуская чыгунка прызначыла 5—9 сакавіка больш за 20 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі.

У сувязі з тым, што святочны дзень 8 сакавіка выпаў сёлета на аўторак, а працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка перанесены на суботу 5 сакавіка, утварыліся доўгія выхадныя.

Як паведамляе прэс-служба БЧ, дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць 5 сакавіка па наступных напрамках: № 709 Гомель — Мінск; № 710 Мінск — Гомель; № 638 Мінск — Гомель; № 637 Гомель — Мінск; № 641 Мінск — Брэст; № 642 Брэст — Мінск; № 655 Мінск — Брэст; № 656 Брэст — Мінск; № 694 Мінск — Гомель; № 672 Мінск — Гомель; № 635 Мінск — Пінск.

На 6 сакавіка прызначаны дадатковыя цягнікі: № 636 Пінск — Мінск; № 671 Гомель — Мінск.

На 7 сакавіка прызначаны дадатковы цягнік № 640 Баранавічы — Калінкавічы.

На 8 сакавіка прызначаны цягнікі № 639 Калінкавічы — Баранавічы; № 709 Гомель — Мінск; № 710 Мінск — Гомель; № 713 Віцебск — Мінск; № 714 Мінск — Віцебск; № 712 Брэст — Мінск; № 711 Мінск — Брэст.

На 9 сакавіка прызначаны дадатковыя цягнікі: № 703 Віцебск — Мінск; № 704 Мінск — Віцебск.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах або па тэлефонах даведачных службаў.

Таксама ў Мінску ў сувязі са святочным днём 8 сакавіка змяняецца графік працы міжгародніх маршрутаў, паведаміла дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс".

Аўтобусы па міжгародніх маршрутах, якія абслугоўваюцца ДУП "Мінсктранс", 4 сакавіка будуць працаваць па графіку чацвярга, 5 марта — пятніцы, 6 сакавіка — суботы, 7 сакавіка — серада, 8 сакавіка — па графіку нядзельных дзён.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/48/34397
Текущая дата: 24.12.2024