Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску Цярэспаль (Брэст), яго супрацоўнікі прынялі на сваю тэрыторыю 42% транспарту ад нормы, паведамляе ДПК.
На літоўскім напрамку менш за ўсё легкавушак аформілі ў пагранпераходзе Мядзінінкай (Каменны Лог) — 54% аўто. У латвійскім — Патэрніекі (Грыгароўшчына) — прынялі 56%.
Самым загружаным маршрутам у ЕС для фур застаецца літоўскі пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі), перад якім знаходзяцца каля 500 велікагрузаў. Менш за ўсё грузавых аўто аформілі ў Мядзінінкаі (Каменны Лог) — 15%.
У польскім пункце пропуску Кукурыкі (Казловічы) выканалі норму па пропуску на 49%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 145 фур.
Перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) колькасць фур за суткі павялічылася з 30 да 110 адзінак. Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 40% аўто.
Звязда, 4 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/5/71996
Текущая дата: 23.11.2024