Белорусский портал в Казахстане

У Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2015 года прадоўжылася скарачэнне аварыйнасці на дарогах



Пра гэта паведамляецца на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Колькасць зарэгістраваных на тэрыторыі вобласці дарожна-транспартных здарэнняў у параўнанні з першым паўгоддзем 2014 года скарацілася на 10,1% (157; -18), што адзначаецца ўжо сёмы год запар. На 14,8% (23; -4) менш загінула, на 13,7% (170; -27) паранена ў іх людзей. 

На траціну менш (16; -8) ДТЗ учынена па віне нецвярозых вадзіцеляў. 

Разам з тым ужо ў гэтым месяцы ў выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек, з якіх два пешаходы і два веласіпедысты.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/50/32535
Текущая дата: 23.12.2024