6 кастрычніка пры ўдзеле кіраўніка дзяржавы адкрыўся ўчастак 23,7 км другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска.
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве другога кальца і перспектывах транспартнай інфраструктуры Беларусі, уключаючы аўтамабільны і чыгуначны транспарт. Агульная працягласць новай кальцавой аўтадарогі вакол Мінска складзе каля 159 км, яе будаўніцтва праходзіць у два этапы.
Першы павінен быць завершаны да 1 студзеня 2016 года. Да гэтага часу будзе здадзены ўчастак аўтадарогі М3 Мінск - Віцебск да аўтадарогі М6/Е28 Мінск - Гродна - граніца Польшчы (Брузгі).
Другі этап будаўніцтва, як плануецца, прадоўжыцца да 7 лістапада 2017 года на ўчастку ад аўтамабільнай дарогі М6/Е28 Мінск - Гродна - граніца Польшчы (Брузгі) да аўтамабільнай дарогі М1/Е30 Брэст "Казловічы" - Мінск - граніца Расіі (Рэдзькі).

Разліковы кошт будаўніцтва першага этапу складзе Br3,1 трлн. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця і крэдытаў Банка развіцця Беларусі. Кошт будаўніцтва другога ўчастка кальца ад аўтадарогі М6 да М1, які плануецца пачаць ужо ў гэтым годзе, ацэньваецца Br2,3 трлн.
Як было даложана Прэзідэнту, другую кальцавую аўтадарогу прапануецца не забудоўваць аб`ектамі прыдарожнай інфраструктуры. Аляксандр Лукашэнка лічыць гэту прапанову разумнай. "У нас праз кожныя 40-50 км па любой трасе добрыя населеныя пункты, раённыя цэнтры, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Там у гэтых раённых цэнтрах - у Бярозе, Кобрыне, Дзяржынску - там трэба будаваць гэтыя аб`екты, дзе ёсць людзі, інфраструктура".
На думку кіраўніка дзяржавы, гэта пасадзейнічае развіццю раённых цэнтраў і іншых пасёлкаў, якія знаходзяцца паблізу трасы. Будаўніцтва аб`ектаў прыдарожнай інфраструктуры па-за населенымі пунктамі часта вельмі затратна з пункту гледжання падвядзення да іх электрычнасці, водазабеспячэння і г.д. Для кароткачасовага адпачынку вадзіцеляў дастаткова абсталяваць невялікія пляцоўкі, лічыць Прэзідэнт.
6 кастрычніка 2015, Мінская вобласць
Святлана Саўко - БЕЛТА
6 кастрычніка 2015, Мінская вобласць
Святлана Саўко - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/50/32843
Текущая дата: 23.12.2024