Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаўся супраць ушчыльнення Мінска.
"Не трэба занадта ўшчыльняцца ў Мінску — насельніцтва ўжо пачынае крыўдзіцца", — заявіў ён 6 кастрычніка, адкрываючы ўчастак другой кальцавой аўтамабільнай дарогі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"За кальцавой дарогай (у раёне Заслаўя, Радашковічаў, Жодзіна, Смалявічаў, Рудзенска, Фаніпаля, Дзяржынска) — мора месцаў, дзе можна будаваць жыллё і іншыя аб`екты", — лічыць Лукашэнка.
Паралельна, паводле яго слоў, неабходна ўдасканальваць сістэму зносінаў, дапаўняючы аўтатранспартныя чыгуначнымі: "Гэта будзе зручна, і мы не перанасыцім Мінск".
Лукашэнка падкрэсліў, што жыллё ў сталіцы неабходна будаваць па мінімуму. "Няма чаго сцягваць усіх у Мінск. Сёння тут жыве амаль два мільёны, пятая частка насельніцтва. Калі яшчэ падцягнем, будзе, як у Маскве, — не павярнуцца", — папярэдзіў ён чыноўнікаў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2015
Мінск, 6 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/50/32870
Текущая дата: 23.11.2024