Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ўвяла 10-працэнтную скідку на праезд на бакавых месцах плацкартных вагонаў у зносінах Беларусь - Расія



Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.

Беларуская чыгунка 1 мая ўвяла 10-працэнтную скідку на праезд на бакавых месцах плацкартных вагонаў ва ўсіх круглагадовых цягніках свайго фарміравання ў зносінах Беларусь — Расія.

"Беларуская чыгунка працягвае маркетынгавую кампанію па павышэнні прывабнасці пасажырскіх перавозак і пашырае галіну прымянення скідак у цягніках міжнародных ліній", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы БЧ. 

Продаж білетаў па новых цэнах пачаўся 1 мая. Скідкі будуць дзейнічаць да канца 2015 года.

У зносінах Беларусь — Расія цяпер курсіруе 30 круглагадовых цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/51/30774
Текущая дата: 19.05.2024