Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Такое рашэнне прынята "з мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці пасажырскіх перавозак, а таксама ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку".
З 5 сакавіка курсіраванне цягнікоў № 132 Брэст — Масква (адпраўленне з Брэста ў 4.30) будзе ажыццяўляцца "па ўказанні", гэта значыць пры павелічэнні пасажырапатоку.
З 29 сакавіка цягнік № 25 Масква — Мінск будзе адпраўляцца з Масквы ў 19.24 і прыбываць у Мінск у 6.10 (цяпер, адпаведна, — у 8.45 і ў 19.35).
З 29 сакавіка таксама зменіцца расклад руху цягніка № 27, які будзе адпраўляцца з Масквы ў 22.25 і прыбываць у Брэст у 12.45 (цяпер — 14.09 і 4.54, адпаведна).
Акрамя таго, з 29 сакавіка цягнікі № 50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург і № 78/77 Гродна — Масква будуць курсіраваць "па ўказанні". У той жа час для забеспячэння перавозак пасажыраў па гэтых маршрутах прадугледжана штодзённае курсіраванне груп бесперасадачных вагонаў з Брэста да Санкт-Пецярбурга і назад у складзе цягніка № 52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург і з Гродна да Масквы ў складзе цягніка № 96/95 Брэст — Масква.
Пры руху з Брэста група бесперасадачных вагонаў Брэст — Санкт-Пецярбург знаходзіцца ў складзе цягніка № 652 Брэст — Мінск на ўчастку ад Брэста да Мінска. Пры руху з Санкт-Пецярбурга група вагонаў будзе курсіраваць у складзе цягніка № 27 Масква — Брэст.
Па маршруце Гродна — Масква група бесперасадачных вагонаў будзе курсіраваць з Гродна ў складзе цягніка № 624 Гродна — Віцебск і № 634 Гродна — Магілёў да Мінска і далей у складзе цягніка № 96 Брэст — Масква. У зваротным напрамку гэтыя вагоны будуць адпраўляцца з Масквы ў складзе цягніка № 95 Масква — Брэст і далей з Мінска — у складзе цягніка № 677 Мінск — Гродна.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2015
Мінск, 25 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/53/29809
Текущая дата: 23.11.2024