Белорусский портал в Казахстане

У выхадныя дні рэспубліканская Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме



Для арганізацыі бяспекі на дарогах Беларусі ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС, супрацоўнікі арыентаваны на выяўленне парушэнняў правілаў дарожнага руху, што цягнуць найбольш цяжкія наступствы як з боку вадзіцеляў (кіраванне ў стане ап`янення, перавышэнне хуткасці, выезд на сустрэчную паласу, ігнараванне рамянёў бяспекі), так і з боку пешаходаў (пераход дарогі ў неўстаноўленых месцах, знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў). 

З мэтай эфектыўнага выяўлення вадзіцеляў у стане ап`янення, без правоў і іншых парушальнікаў у рэгіёнах будуць праведзены комплексныя мерапрыемствы "Фільтр" з выкарыстаннем аўтаматызаванага комплексу "Аўтаўраган". Гэта сістэма дазваляе, не затрымліваючы транспартны паток, ідэнтыфікаваць па нумарных знаках аўтамабілі і выявіць з дапамогай базы даных тыя, чые ўладальнікі не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі або былі пазбаўлены пасведчанняў за сур`ёзныя ўчынкі за рулём, а таксама пазбаўленыя правоў. 

Спецпадраздзяленне ДПС "Страла" будзе адпрацоўваць Пружанскі, Бярозаўскі, Кобрынскі, Клічаўскі, Кіраўскі, Чэрвеньскі, Капыльскі і Уздзенскі раёны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/54/27957
Текущая дата: 02.06.2024