Белорусский портал в Казахстане

Завершана следства па справе аб захопе самалёта "Белавія" 10 чэрвеня гэтага года



Пра гэта паведамілі ў цэнтральным апараце СК.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы аб захопе з мэтай угону паветранага судна авіякампаніі "Белавія".

Інцыдэнт адбыўся 10 чэрвеня 2014 года. Самалёт авіякампаніі "Белавія" ажыццяўляў рэйс па маршруце Кутаісі — Мінск. Адзін з пасажыраў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап`янення, запатрабаваў у экіпажа паветранага судна ажыццявіць пералёт у адну з еўропейскіх краін, пагражаючы прымяненнем насілля. Свае намеры ён выказаў у запісцы, перададзенай камандзіру экіпажа. На борце ў гэты час знаходзіліся 4 члены экіпажу і 32 пасажыры, у тым ліку адно дзіця. 

Мужчыну, які перадаў запіску, затрымалі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі на тэрыторыі нацыянальнага аэрапорта Мінск. Затрыманы аказаўся грамадзянінам Грузіі 1973 года нараджэння. 

Па крымінальнай справе праведзены комплекс судовых экспертыз, у тым ліку комплексная псіхолага-псіхіятрычная і судова-медыцынская, па якой прызнана, што затрыманы знаходзіцца пры памяці, а значыць, мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі. 

Грамадзяніну Грузіі выстаўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 311 КК (захоп з мэтай угону паветранага судна). 

Мера стрымання (зняволенне пад варту), прымененая раней у дачыненні да абвінавачванага, не змянялася. 

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/54/28460
Текущая дата: 23.11.2024