Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі вырас аб`ём перавозак пасажыраў водным транспартам



У студзені—жніўні 2014 года аб`ём перавозак грузаў унутраным водным транспартам у Беларусі склаў 2,6 млн. тон, грузаабарот — 37,4 млн. т•км, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.

Аб`ём перавозак пасажыраў унутраным водным транспартам за восем месяцаў узрос на 2,3% да аналагічнага перыяду 2013 года і склаў 175,5 тыс. чалавек. Пасажыраабарот павялічыўся на 8,9% да 2,4 млн. пкм. 

Аб`ём інвестыцый у асноўны капітал на водным транспарце перавысіў 30 млрд. рублёў. 

У адпаведнасці з графікам працягваецца будаўніцтва суднаходнага шлюза "Залуззе" Дняпроўска-Бугскага канала. 

У сістэме воднага транспарту Беларусі функцыянуюць дзесяць рачных партоў (Бабруйск, Брэст, Гомель, Мікашэвічы, Магілёў, Мазыр, Пінск, Рэчыца, Віцебск, Гродна) і чатыры прадпрыемствы, якія абслугоўваюць водныя шляхі на рэках Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Мухавец і Дняпроўска-Бугскім канале.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/55/27563
Текущая дата: 23.11.2024