Белорусский портал в Казахстане

Пасажырам цягнікоў Мінск — Вільнюс даецца зніжка 10% пры аплаце праезду чыгуначным транспартам у Клайпеду



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі

Такое рашэнне прынятае ў межах двухбаковых дамоўленасцяў паміж чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Літвы. 

Каб атрымаць зніжку, пасажыру, які ажыццявіў паездку на цягніку па маршруце Мінск — Вільнюс, неабходна захаваць білет. Пры падаванні гэтага праязнога дакумента ў касах АТ "Літоўскія чыгункі" і аплаце праезду ў Клайпеду з перасадкай на станцыі Вільнюс зніжка будзе дадзеная.

Па буднях штодзённа ў зносінах Мінск — Вільнюс курсуюць тры пары цягнікоў, у выхадныя дні — чатыры.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/55/28298
Текущая дата: 23.12.2024