Аб гэтым паведамляецца на сайце ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама са спасылкай на начальніка аддзела тэхнічнага нагляду па агульнабудаўнічых работах ДП "Гардарбуд" Віктара Мамойку.
Генеральны праекціроўшчык — УП "Мінскінжпраект" — ужо распрацаваў тры варыянты праекта будучай развязкі. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ў гарвыканкаме. Чакаецца, што аб`ект вулічна-дарожнай сеткі будзе двухузроўневым: пры дапамозе эстакады праспект Незалежнасці прыпадымуць над вуліцай Філімонава, з`явяцца таксама з`езды з эстакады.
Плануецца, што падрыхтоўчы этап будаўніцтва, які ўключае ў сябе знос аўтавакзала "Маскоўскі" і вынас інжынерных сетак, пачнецца ў сярэдзіне лета.
Завяршыць работы па збудаванні развязкі намечана да 2016 года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/58/24963
Текущая дата: 23.12.2024