Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" ў першым квартале бягучага года перавезла 234,8 тыс. пасажыраў, што на 25,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
На паветраных суднах авіякампаніі было транспартавана 491 т грузу і пошты, што на 19,2% больш, чым за студзень-сакавік 2012 года. "Такія вынікі дасягнуты за кошт павелічэння авіякампаніяй аб`ёму перавозак транзітных пасажыраў, грузаў і пошты", - адзначылі ў прэс-службе. Спецыялісты канстатавалі, што "Белавія" і ў далейшым мае намер удзяляць асаблівую ўвагу развіццю гэтага напрамку.
У сакавіку на самалётах нацыянальнай авіякампаніі ляталі 82 тыс. 470 пасажыраў, што больш за паказчык адпаведнага перыяду мінулага года на 26,1%. Аб`ём транспарціроўкі грузу і пошты склаў 172,8 т (на 0,3% менш).
Нацыянальная авіякампанія "Белавія", створаная ў 1996 годзе, з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам у Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля і Гродна па 42 напрамках у 24 краіны Еўропы і Азіі. З 1997 года - правадзейны член Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 года ўваходзіць у Асацыяцыю еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). "Белавія" адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі.
5 красавіка 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/59/20401
Текущая дата: 23.12.2024