Белорусский портал в Казахстане

На 13,5% скараціўся аб`ём грузаперавозак чыгуначным транспартам у першым квартале 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года



Аб гэтым паведамляе Белстат.

Транспарціроўка грузаў трубаправодным транспартам паменшылася на 5,7%, унутраным водным — на 77,5%, аўтамабільным — вырасла на 8,6%, паветраным — на 19,9%.

У цэлым грузаперавозкі скараціліся на 4,2%.

У першым квартале гэтага года ўсімі тыпамі транспарту перавезена 618,4 млн. чалавек, што на 0,7% менш, чым у студзені—сакавіку 2012 года. Перавозкі пасажыраў аўтобусамі знізіліся на 2,6%, чыгуначным транспартам — павялічыліся на 1,6%, паветраным — на 25,7%, трамваямі, тралейбусамі, метрапалітэнам — на 2%.

Кошт праезду чыгуначным транспартам у міжрэгіянальных зносінах узрос у 1,5 разу, у цягніках эканамкласа рэгіянальных зносін — на 40%, у міжнародных зносінах — на 23,8%. Кошт праезду ў таксі павялічыўся ў 1,5 разу, аўтобусам міжгародніх зносін — на 34,8%, гарадскім транспартам — на 28,1%, аўтобусам прыгарадных зносін — на 20%, паветраным транспартам — на 5,6%.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/59/20635
Текущая дата: 23.12.2024