Белорусский портал в Казахстане

З 22 студзеня ў Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы куплі-продажу б/у аўто



З 22 студзеня ўступаюць у сілу новыя правілы куплі-продажу патрыманых аўтамабіляў. Здзелка па кошт-даведцы адмяняецца. Цяпер аформіцца можна толькі па пісьмовай дамове.

Паведамляецца, што новаўвядзенні не будуць тычыцца тых кошт-даведак, якія былі аформлены да 22 студзеня. Яны ўсё яшчэ будуць дзейныя і па іх таксама можна зарэгістраваць аўто ў ДАІ.

Акрамя гэтага, цяпер зарэгістраваць транспартны сродак можна не толькі ў Дзяржаўтаінспекцыі, але і ў натарыуса, які таксама праверыць усе звесткі аб аўтамабілі і аформіць здзелку. Аднак працэс рэгістрацыі ў спецыяліста будзе больш доўгім і зойме некалькі дзён.

Звязда, 22 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/6/68090
Текущая дата: 20.05.2024