Белорусский портал в Казахстане

Часова адмяняюцца цягнікі на Магілёўскім напрамку



Пра гэта інфармуе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на 92-м кіламетры перагону Друць — Вендрыж на ўчастку Магілёў — Асіповічы 24, 25 студзеня, 21, 22 лютага, 14, 15, 28, 29 сакавіка, 11, 12 красавіка адмяняюцца: цягнікі № 742/741 Мінск — Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6.58, з Магілёва — у 15.33; цягнікі № 879/880 Магілёў — Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6.18, з Салігорска — у 17.21.

Акрамя таго, у названыя дні цягнік № 744 Мінск — Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16.52 (замест 15.35) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20.13 (па графіку — 18.18).

Таксама 25 студзеня, 22 лютага, 15 і 29 сакавіка і 12 красавіка цягнік № 744/745 Магілёў — Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7.22 (замест 6.58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10.44 (па графіку — 9.42). Гэтыя цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам праз Оршу (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях).

Таксама ў гэтыя перыяды асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа на ўчастку Асіповічы — Магілёў будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Магістраль просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра расклад руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, праз афіцыйны мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка выбачаецца за часовыя нязручнасці.

Сяргей Расолька
Звязда, 24 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/6/68116
Текущая дата: 20.05.2024