Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» увайшла ў лідары па пунктуальнасці сярод авіякампаній па версіі аэрапорта Кальцова



«Белавія» увайшла ў тройку лідараў па пунктуальнасці сярод авіякампаній па версіі Міжнароднага аэрапорта Кальцова (Екацярынбург), паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

«Міжнародны аэрапорт Кальцова склаў рэйтынг пунктуальнасці авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў Екацярынбург. Па выніках мінулага года ў тройку лідараў увайшла «Белавія», — распавялі ў прэс-службе.

Пры ацэнцы ўлічваўся час затрымак (затрымкай лічылася адхіленне больш чым на 15 хвілін ад раскладу, калі на гэта не паўплывалі метэаўмовы).

Звязда, 27 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/6/68191
Текущая дата: 20.05.2024