Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" выконвае рэйсы ў штатным рэжыме, нягледзячы на складаныя прыродныя ўмовы ў некаторых краінах



Нягледзячы на складаныя прыродныя ўмовы ў некаторых краінах, "Белавія" выконвае рэйсы ў штатным рэжыме ў адпаведнасці з раскладам, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

На бягучым тыдні з некалькіх рэгіёнаў, куды лятае авіякампанія, паступаюць навіны аб складаных прыродных умовах.

"У Турцыі, акрамя разбуральнага землятруса, зафіксаваны снежны шторм, таксама снегапады закранулі Грузію і Арменію. Але нягледзячы на гэта, "Белавія" выконвае рэйсы ў штатным рэжыме ў адпаведнасці з раскладам", - адзначылі ў прэс-службе.

7 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/6/68330
Текущая дата: 20.05.2024