Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 16 чэрвеня 2023 года нумар 40, якая карэктуе ведамасную пастанову ад 3 снежня 2020 года нумар 82, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У прыватнасці, змяненні закрануць тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях, рэгіянальных лініях эканомкласа, а таксама на рэгіянальных лініях бізнес-класа дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў і старэйшых.
Акрамя таго, зменіцца кошт білета за перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях бізнес-класа, тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу (у залежнасці ад адлегласці і масы) на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях, а таксама тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу з аб`яўленай каштоўнасцю на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.
Будзе мяняцца кошт перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях у межах чатырох тарыфных паясоў па двух напрамках пры ўмове сумяшчэння такой перавозкі з перавозкай пасажыраў аўтобусамі ў звычайных рэгулярных і (або) скорасных рэгулярных зносінах, і (або) гарадскім электрычным транспартам, і (або) метрапалітэнам.
Так, напрыклад, тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны на 29 капеек у межах аднаго тарыфнага пояса (па напрамках Мінск - Гарадзішча, Мінск - Фаніпаль, Брэст - Жабінка і іншыя). Таксама павялічаны кошт на 37 капеек у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку (Мінск - Чырвоны Сцяг, Мінск - Негарэлае, Гродна - Скідзель і іншыя).
"Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў у названых памерах прынята ў мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. Цяпер узровень кампенсавання насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам вельмі нізкі - не дасягае 19 працэнтаў. Бюджэтнае субсідзіраванне чыгуначных перавозак пасажыраў не ажыццяўляецца," - растлумачылі ў МАРГ.
Апошні раз тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання павышаліся ў красавіку 2022 года. Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
30 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
30 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/6/69910
Текущая дата: 23.11.2024