Белорусский портал в Казахстане

МЗС заявіла пратэст у сувязі з планамі Польшчы прыпыніць рух у «Баброўніках»



У МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Яму заяўлены рашучы пратэст у сувязі з абвешчанымі дзейным польскім кіраўніцтвам планамі прыпыніць 10 лютага 2023 года з 14:00 паводле беларускага часу рух у пункце пропуску „Баброўнікі-Бераставіца“, — гаворыцца ў паведамленні. — Польскаму дыплямату было паказана на катэгарычную непрымальнасць дадзенага кроку, які абвастрае і без таго вельмі складаную сітуацыю на беларуска-польскай граніцы і парушае правы тысяч грамадзян Беларусі, Польшчы і многіх іншых краін»

Акрамя таго, была падкрэслена контрпрадуктыўнасць любых спробаў ціску на Беларусь.

«Трэба разумець, што гэты крок у прынцыпе носіць антыгуманны характар, — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве. — Польскае кіраўніцтва наўмысна стварае нечалавечыя ўмовы для простых грамадзян і перавозчыкаў, наносіць істотную шкоду як буйным эканамічным аператарам, так і дробнаму бізнэсу».

У МЗС лічаць, што найбольшую шкоду панясуць еўрапейскія кампаніі і грамадзяне, перш за ўсё польскія. Як вядома, беларускія перавозчыкі з-за раней прынятых польскім бокам рашэнняў гэтую граніцы перасякаць не могуць.

«Уся без выключэння віна за наступствы такіх валюнтарысцкіх рашэнняў ляжыць на дзеючым урадзе Польшчы. Спадзяемся, што ўзровень польскай дэмакратыі дазволіць пацярпелым прадпрымальнікам задаць адпаведныя пытанні свайму ўраду. Беларускі ж бок пакідае за сабой права прыняць адэкватныя меры рэагавання і заўсёды адкрыта для канструктыўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу ў інтарэсах грамадзян Беларусі і Польшчы», — заявілі ў беларускім МЗС.

Звязда, 10 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/7/68342
Текущая дата: 23.11.2024