Белорусский портал в Казахстане

У мінскім метро з’явяцца новыя сучасныя вагоны



Мінскі метрапалітэн закупіць 28 новых сучасных вагонаў у Расіі, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў прэс-службе прадпрыемства.

З новых вагонаў плануецца сфармаваць 7 чатырохвагонных электрацягнікоў. Яны будуць уведзены ў эксплуатацыю пасля адкрыцця другога ўчастка трэцяй лініі мінскага метро.

Кожны вагон будзе маторным, а новыя саставы забяспечаць скразным праходам. У дзвярэй прадугледжана вонкавая светлавая сігналізацыя адкрытага і закрытага стану. Галаўныя ж вагоны абсталююць месцамі для маламабільных пасажыраў. У пасажырскім салоне ўсталююць эрганамічныя канапы, а таксама сучасныя сістэмы інфармавання, забеспячэння мікраклімату, відэаназірання, шума — і цеплаізаляцыі. Цягнікі будуць аснашчаны сучасным асінхронным цягавым прывадам.

Адпаведны кантракт Мінскі метрапалітэн падпісаў з АТ «Метровагонмаш».

Расійскае прадпрыемства супрацоўнічае з Мінскім метрапалітэнам з моманту запуску падземкі ў 1984 годзе. Усяго ў беларускай сталіцы курсуюць 346 вагонаў, вырабленых у Мыцішчах.

Звязда, 22 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/7/68751
Текущая дата: 23.11.2024