Белорусский портал в Казахстане

У Мінгарвыканкаме абмеркавалі пытанне абсталявання велапарковак у сталіцы



Велапаркоўка зручная тым, што пазбаўляе ад неабходнасці пастаянна заносіць двухколавы транспарт у жыллё і назад. Але тое, наколькі актыўна будзе пашырацца ў сталіцы такая інфраструктура, залежыць ад саміх гараджан.

На аўтастаянках дзяржаўнага аб’яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» у цяперашні час дзейнічаюць 70 велапарковак агульнай умяшчальнасцю 1 612 месцаў. Такія лічбы падчас аператыўнай нарады ў Менгарвыканкаме прывёў генеральны дырэктар аб’яднання Андрэй Зыранаў, паведамляе «Мінск-Навіны».

— Мінчане актыўна карыстаюцца магчымасцю захоўвання ў нас сваіх ровараў, — адзначыў А. Зыранаў. — Узімку заявак па натуральных прычынах менш, але іх колькасць рэзка ўзрастае з надыходам адпаведнага сезону. Механізм просты. Дастаткова падысці на бліжэйшую да вас стаянку і пакінуць заяўку на захоўванне ровара. Мы абавязкова прымем яе пад увагу. Калі збяруцца 10-12 заявак ад жадаючых, будзе зроблены закрыты велагараж для двухколавага транспарту. Дарэчы, у нас таксама арганізавана магчымасць захоўвання ў велагаражах і электрасамакатаў.

Звязда, 9 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/8/67855
Текущая дата: 23.11.2024