Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб падтрымцы развіцця "Вялікага каменя"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Пагадненне аб падрыхтоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання заключана паміж урадамі Беларусі і КНР. З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на правядзенне даследаванняў па праекце "Будаўніцтва другой падстанцыі для электразабеспячэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Гэтая работа праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннямі мемарандума паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР у мэтах развіцця індустрыяльнага парка ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 12 верасня 2019 года.

11 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-412/1/67059
Текущая дата: 26.12.2024