Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў указ № 161, накіраваны на развіццё інавацыйнай і традыцыйнай медыцыны, рэалізацыю праектаў у галіне фармацэўтыкі, вытворчасці медыцынскіх вырабаў і абсталявання ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».
Дакументам устанаўліваецца спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі біялагічных актыўных дабавак да ежы, вырабленых і зарэгістраваных у Кітаі, для абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Дадзенае новаўвядзенне накіравана на папулярызацыю і даступнасць прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для беларускіх грамадзян.
Спрошчаны ўмовы аказання медыцынскіх паслуг на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з ужываннем лекавых прэпаратаў, медыцынскіх вырабаў, методык лячэння, зарэгістраваных у Кітаі і шэрагу іншых краін з развітой рэгулятарнай сістэмай у галіне медыцыны і фармацэўтыкі.
Медыцынскія паслугі, якія аказваюцца рэзідэнтамі індустрыяльнага парка з прымяненнем палажэнняў указа, уключаны ў аб’екты добраахвотнага медыцынскага страхавання.
Звязда, 1 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-412/1/69573
Текущая дата: 25.12.2024