Белорусский портал в Казахстане

Курсы долара ЗША і еўра працягваюць расці



18 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,017 рубля (0,82%) да 2,0788 рубля.

Курс долара вырас на 0,0097 рубля (0,52%) і склаў 1,868 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0273 рубля (0,83%) і склаў 3,2485 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ў чацвер у невялікім мінусе з-за захавання лішку прапановы. Нафта маркі Brent таргуецца ў раёне 51,30 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 73,00 капейкі, склаўшы 57,4683 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1/39442
Текущая дата: 05.05.2024