Белорусский портал в Казахстане

"Гомельтранснафта Дружба" падключыла падводны пераход на нафтаправодзе Мазыр-Брэст



ААТ "Гомельтранснафта Дружба" падключыла падводны пераход цераз раку Альшанку на магістральным нафтаправодзе Мазыр - Брэст, паведамляе сайт прадпрыемства.

Рамонтныя работы вяліся на аб`екце ў ліпені, працягласць пракладзенага пад рэчышчам ракі дзюкера склала 347 м. З 4 па 7 жніўня спецыялісты правялі неабходныя зварачна-мантажныя і пусканаладачныя работы.

"Пасля комплекснага абследавання змантаванага ўчастка падводны пераход гатовы да эксплуатацыі", - адзначылі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

У час планавага скарачэння перапампоўкі па нафтаправодзе Мазыр - Брэст адрамантавана засаўка на ўчастку НПС "Пінск" і НПС "Кобрын" (248-ы км).

З 1 па 9 жніўня спецыялісты замянілі ўчастак нафтаправода Мазыр - Брэст DN800 (266-ы км). Новы ўчастак запоўнены нафтай, транспартоўка сыравіны вядзецца ў звычайным рэжыме, праінфармавалі на прадпрыемстве.

11 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1/55247
Текущая дата: 03.05.2024