Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства фінансаў выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту Br190 тыс. для сховішчаў прадпрыемства «Экарэс»



Пастанова Савета Міністраў ад 18 верасня 2020 года нумар 544 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Савет Міністраў адобрыў перадачу ў IV квартале 2020 года Мінгарвыканкаму міжбюджэтнага трансферу ў памеры Br190 тыс.

Грошы будуць выдзелены са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Сродкі пойдуць на тэхнічнае ўмацаванне сховішчаў радыеактыўных адходаў «Экарэса», якія закансерваваны і выводзяцца з эксплуатацыі.

Звязда, 23 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1/56192
Текущая дата: 27.04.2024