Белорусский портал в Казахстане

Трафарэтчыкі рэкламавалі наркашоп у Віцебскай вобласці, пракуратура накіравала справу ў суд



Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі нагляднага ведамства.

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Першамайскага раёна Віцебска крымінальную справу па абвінавачванні двух мясцовых жыхароў у незаконным абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у складзе арганізаванай групы.

Фігурантамі крымінальнай справы сталі два трафарэтчыкі. Паводле матэрыялаў, мужчыны ўступілі ў арганізаваную злачынную групу ў жніўні 2023. Ад куратараў яны атрымлівалі ўказанні па рэкламных надпісах з адрасамі і спасылкамі на сайты, якія затым наносілі на будынкі і аб’екты ў грамадскіх месцах, выкарыстоўваючы балончыкі з фарбамі.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці УСК па Віцебскай вобласці. У пракуратуры рэгіёну прыйшлі да высновы, што абвінавачванні абгрунтаваныя, а абставіны злачынства даследаваныя аб’ектыўна. У наглядным ведамстве пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага па ч. 4 арт. 328 КК.

Абвінавачаныя застаюцца пад вартай.

Звязда, 18 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1/75580
Текущая дата: 23.10.2024