Белорусский портал в Казахстане

Азімыя ў Беларусі ад маласнежнай зімы не пацярпелі



Аб гэтым падчас выязнога семінара па сельгастэматыцы з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі заявіў гендырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў.

Паводле слоў навкоўца, дзе былі вялікія адмоўныя тэмпературы, у асноўным прысутнічала снежнае покрыва вышынёй некалькі сантыметраў, што дастаткова для перазімоўкі раслін.

Як далажылі Аляксандру Лукашэнку, у Віцебскай вобласці цяпер снежнае покрыва каля 7 см, а мінімальнае ў Гродзенскай і Мінскай абласцях - каля 1 см.

Сяргей Краўцоў запэўніў, што назапашаных цукраў у раслінах хопіць да сярэдзіны красавіка і азімыя цяпер у добрым стане. Затым трэба будзе па тэхналогіі правесці падкормку.

Добра паказвае сябе і азімы ячмень, акцэнт на якім апошнім часам робіць і кіраўнік дзяржавы. Гэта культура выспявае раней за асноўны збожжавы палетак і дае магчымасць хутчэй атрымаць збожжа, а значыць, і фінансавую падмогу для сельгаспрадпрыемстваў. Пры гэтым тэхніка задзейнічаецца напярэдадні самага гарачага перыяду ўборачнай кампаніі.

Сяргей Краўцоў расказаў аб новым айчынным гатунку азімага ячменю "Ранак", які выспявае ў сярэднім на 10 дзён раней, яшчэ больш павялічваючы перавагі гэтай культуры.

21 лютага 2025, Смалявіцкі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1/77146
Текущая дата: 24.02.2025