Гродзенскія фізікі распрацавалі прыбор — візуалізатар вен, які нагадвае настольную лямпу.
Заснаваны ён на тэхналогіях машыннага зроку і дзякуючы інфрачырвонаму выпраменьванню літаральна прасвечвае цела чалавека наскрозь, што дазваляе ўбачыць тонкую або незаўважную вену.
Пакуль гэта прататып апарата, ён патрабуе дапрацоўкі, але яго ўжо актыўна выкарыстоўваюць на занятках студэнты — будучыя спецыялісты ў галіне робататэхнікі і штучнага інтэлекту.
Звязда, 23 лютага 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/1/77164
Текущая дата: 24.02.2025